Дыктанты па бел. мове 4 кл.

 (55-60сл)


Першы снег
               Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі.
              Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.


Рака Бярэзіна
              Цераз невялікі балоцісты луг мы прабіраемся да ракі Бярэзіны. Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў. Рачныя берагі звілістыя. Ля самай вады растуць кустамі лаза і вольха. На зялёных лугавінах квітнее жоўтымі плямамі кураслеп. На гарызонце цямнеюць лясы. Па ўзлесках бялеюць тонкія і стройныя бярозкі. Можа ім абавязана рака Бярэзіна сваёй назвай. 
Граматычнае заданне.
1. Падбярыце з тэксту аднакаранёвыя словы і разбярыце іх па саставе.
Луг - 
2. Пазначце склон назоўнікаў у сказе
На гарызонце цямнеюць лясы.
3. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў.

5 комментариев: